ЛАМА́НАЯ РЫ́ФМА,

канцавая рыфма, якая звязвае не цэлыя словы, а толькі часткі іх, раздзеленыя (разламаныя) міжрадковымі паўзамі:

Яны вучылі ненавідзець пана,
яшчэ — кахаць хаўрус сям’і працоў-
ных і працы. І ў абшарпана-
га пастушка будзілі кроў.
(У. Дубоўка. «Там, дзе азёры»).

Пры фармальнай зададзенасці Л.р. можа служыць больш дынамічнаму, рытмічнаму стварэнню вобразаў:

Прысніў-
ся мне
звон дзіў-
ны ў сне.
Прыйшоў
я ў гай —
мой жоў-
ты край.
(Я. Сіпакоў. «Мелодыя на званах»).

В.П.Рагойша.

т. 9, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)